Святлана Ціханоўская далучылася да флэшмобу #august2020voices і прачытала гісторыю жыхара горада Ліда, бацькі чацвярых дзяцей і прадпрымальніка Руслана Пашкоўскага.
Увечары 11 жніўня ён ішоў дадому, пачуў крыкі і азірнуўся. У тую ж хвіліну людзі ў чорным схапілі яго. З мясцовага РАУС Руслан трапіў прама на аперацыйны стол – яму прабілі лёгкае. І хоць у яго была магчымасць з'ехаць з краіны, ён застаўся: ўпарта прайшоў праз шэсць судоў і даказаў сваю невінаватасць.