25 сакавіка беларусы па ўсім свеце будуць адзначаць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, што заклала асновы дэмакратычных прынцыпаў нашай краіны: нацыянальнага самавызначэння, роўнасці, грамадзянскіх правоў і свабод.
Як далучыцца да святкавання, калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі?
👥 Сустрэчы:
– Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня Волі ў вашым горадзе (хутка анонс!);
– Наведайце цікавыя для вас выставы, канцэрты, сустрэчы, якія ладзіць мясцовая дыяспара.
🔗 Дадаць інфармацыю пра вашае мерапрыемства можна па спасылцы.
💻 Анлайн-актыўнасці:
– Дазнайцеся пра ініцыятывы дапамогі палітвязням і магчымасці іх падтрымаць;
– Паглядзіце цікавыя відэа, лекцыі і падкасты на YouTube пра 25 сакавіка (варыянт і для тых, хто ўнутры Беларусі);
– Не заставайцеся ў баку, калі хтосьці просіць дапамогі – падтрымайце дабрачынны збор, зрабіце рэпост культурніцкага праекта, пашырце інфармацыю пра адукацыйную ініцыятыву;
– Падзяліцеся думкамі пра Дзень Волі ў сацсетках: уласнымі ўспамінамі, асабістымі пачуццямі ці меркаваннем пра сучаснае значэнне гэтага свята;
– Выкарыстоўвайце хэштэг #БНР107.
🔴 Сімволіка:
– Дадайце бел-чырвона-белыя дэталі ў сваё адзенне, пашукайце ў сябе ці ў нашых майстроў аксесуары: бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі ці проста бел-чырвона-белыя стужачкі ў бліжэйшай краме;
– Выкарыстоўванне сімволікі ў сацыяльных сетках: калі бяспечна, дадайце бел-чырвона-белыя элементы ў свае профілі – змяніце аватарку, пастаўце тэматычную рамку, зрабіце пост або сторыс з сімволікай і хэштэгамі.
– Дзень Волі – выдатная нагода знайсці і вывесіць на балконе свой БЧБ-сцяг, прымацаваць маленькія сцягі на машыну, ці проста змяніць шпалеры на тэлефоне.
❗️Калі ласка, абавязкова абірайце спосаб, які лічыце найбольш бяспечным для вас.
Дзень Волі – нагода паказаць, што беларусы ніколі не губляюць надзеі і працягваюць змагацца і за свае каштоўнасці, і за свабоду сваёй краіны. Кожны, нават самы маленькі крок, важны.