• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Анісіі Казлюк прынялі дакументы для легалізацыі

    29 чэрвеня, 2022

    Беларуская праваабаронца і валанцёрка Анісія Казлюк, у якой учора не прынялі дакументы на легалізацыю, сёння змагла іх падаць без штрафу. Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі суправаджаў яе.

    Пазней будзе падрыхтаваная і апублікаваная інструкцыя пра тое, як дзейнічаць, калі тэрмін знаходжання ва Украіне пратэрмінаваны не па вашай віне.

    Валер Кавалеўскі: «Мы наладзілі кантакты з кіраўніцтвам міграцыйнай службы Кіева і Кіеўскай вобласці. Дасягнутая дамоўленасць пра ўзаемадзеянне для вырашэння такіх праблемаў беларусаў ва Украіне ў будучыні. Хачу адзначыць добразычлівы характар ​​камунікацыі і эфектыўнае вырашэнне сітуацыі з Анісіяй. Разлічваем на тое, што гэтая няпростая сітуацыя стане карысным прэцэдэнтам для іншых беларусаў ва Украіне».

    Апошнія навіны