Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць вываду войскаў РФ з Беларусі. «Гэта не абмяркоўваецца. Расійскіх войскаў не павінна быць ні на тэрыторыі нашай краіны, ні на тэрыторыі Украіны. Пасля ўбачаных фота з Бучы, спадзяюся, мне не трэба тлумачыць, чаму», – сказала Ціханоўская.
- Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн падтрымаў магчымасць пашырэння кола адказных за ваенныя злачынствы ва Украіне, паведамляе НАК. Следчыя вывучаць прадстаўленыя доказы саўдзелу рэжыму Лукашэнкі і разгледзяць магчымасць прад'яўлення абвінавачанняў асобам, якія выходзяць за межы ваеннага кіраўніцтва Расіі. Канчатковае рашэнне наконт гэтага пытання будуць прымаць органы пракуратуры.
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, апублікаваў аператыўную зводку ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі за 6 красавіка (частка 1, частка 2).
- Кіраўнік праекта «Беларускі Гаюн» Антон Матолька распавёў, што кожны дзень ім паступае больш за тысячу паведамленняў пра перамяшчэнне войскаў. 90% не публікуецца з меркаванняў бяспекі. Больш падрабязна – тут.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL выпусціў апдэйт па візах: дзе і як іх можна атрымаць у Беларусі. Фонд расказвае пра візы Польшчы, Літвы, Італіі, Германіі, Венгрыі і іншых краінаў. Больш падрабязна тут.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці паведамляе, што беларусы, якія перад пачаткам вайны аддалі свой пашпарт у консульства Польшчы ў Львове, Кіеве ці Вінніцы, могуць вярнуць свой пашпарт у польскім консульстве ў Львове. Падрабязнасці тут.
- Офіс Святланы Ціханоўскай адказаў на найбольш папулярныя пытанні з чат-бота @AskOffice_Bot: ці можа Офіс пачаць выдаваць пашпарты? Што рабіць з дыскрымінацыяй беларусаў? Як мне з'ехаць з Беларусі пасля вобшуку? Усе адказы – тут.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.