Pashpart.org — гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы. Сайт, створаны дэмакратычнымі сіламі, прапануе практычную і актуальную інфармацыю пра альтэрнатыўныя дакументы, магчымасці легалізацыі, атрыманне прытулку, шлюб, бяспечныя краіны для падарожжаў, а таксама пра многія іншыя рэчы, якія могуць дапамагчы беларусам за мяжой
Сёння мы радыя абвясціць пра абнаўленне Pashpart.org! Цяпер ён працуе хутчэй і стабільней, бо рухавік сайта цалкам перапрацаваны. Кардынальныя пераўтварэнні адбыліся і ў дызайне.
Сярод абноўленых раздзелаў:
➖Краіны, дзе можна атрымаць пашпарт замежніка або альтэрнатыўныя дакументы;
➖Інфармацыя пра шлюб не толькі афлайн, але і анлайн;
➖Усе краіны і тэрыторыі свету з пазнакамі «рэкамендуецца» і «не рэкамендуецца» для падарожжаў;
➖Інтэрактыўная карта бяспечнага падарожжа;
➖Падрабязны раздзел пра атрыманне прытулку.
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць працу, каб беларусы па ўсім свеце мелі надзейныя і карысныя рэсурсы. Заглядайце на pashpart.org, каб заўжды мець актуальную інфармацыю!
Беражыце сябе і падзяліцеся спасылкай на сайт з тымі, каму ён можа быць патрэбны.