У чацвер, 21 кастрычніка, а 19:00 пачнецца стрым пра стан медыцыны, эпідэмію каранавіруса ў Беларусі, а таксама спосабы зберагчы сваё здароўе і атрымаць кансультацыю лекара анлайн.
У гэтым стрыме ўдзельнічаюць:
– Святлана Ціханоўская;
– Кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава;
– Каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў;
– Лекар, прадстаўнік праекта тэлемедыцыны «еЗдоровье» Уладзімір Свіркоў;
– Лекарка, былая клінічная фармаколаг 6 гарадской клінічнай бальніцы Мінска Вольга Садоўская.
Спікеры абмяркуюць рэальную сітуацыю з каранавірусам у краіне, раскажуць пра магчымасці вакцынавацца і прайсці агляд лекара, выкрыюць хлусню статыстыкі рэжыму пра пандэмію і адкажуць на пытанні гледачоў.
Задаць сваё пытанне камандзе Ціханоўскай перад стрымам можна ў чат-боце Офіса https://t.me/AskOffice_Bot.