Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Аляксей Францкевіч расказвае гісторыю стварэння крызіснага цэнтра ў Львове і як беларусы дапамагаюць украінцам у гэтым горадзе.
- Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну. Сродкі на яго сабралі беларусы.
- У Сейме Латвіі створаная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». Дэпутацкая група сяброў Беларусі дазволіць абараняць правы беларусаў у Латвіі, не дапускаць дыскрымінацыі і дапамагаць з легалізацыяй.
- У Вільні адбыўся матч у падтрымку палітвязня Сашы Івуліна з удзелам журналістаў літоўскага выдання Delfi. За беларускую каманду гулялі былыя палітвязні і ўцекачы з Беларусі.
- Створаны тэлеграм-бот, які дапамагае знайсці беларускія мерапрыемствы па ўсім свеце. Больш падрабязна тут.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 2 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 3 чэрвеня: Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што Украіна хутка прайграе вайну.
- BYPOL прааналізаваў «народнае апалчэнне», якое стварае рэжым: на апалчэнне будзе ўскладзеная задача абароны дыктатуры ва ўмовах, калі Лукашэнка ўцягне Беларусь у вайну.
- Святлана Ціханоўская заявіла, што загад пра наступленне войскаў Беларусі ва Украіну быў. Паводле яе словаў, вышэйшыя афіцэрскія чыны разумелі, што салдаты дэмаралізаваныя, таму «не спусцілі гэты загад далей».
#інфармацыйныфронт
- BYPOL раскрыў імёны сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій і збеглі ў Еўрасаюз.
- Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра праблемы эканомікі, вялізную інфляцыю, заробкі і пенсіі, якія падаюць пяты месяц запар.
#BelarusWithUkraine