Кароль у Бельгіі з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, і прадстаўляе Бельгію на форуме ў Давосе разам з прэм’ер-міністрам. Святлана Ціханоўская распавяла яму пра апошнія суды, умовы ў турмах, дзейнасць рэйкавых партызанаў і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, заклікала падтрымаць ініцыятыву стварэння міжнароднага Фонду дапамогі рэпрэсаваным.
Святлана Ціханоўская запрасіла караля і кіраўніцтва Бельгіі ўзяць удзел у адкрыцці офіса «Місія дэмакратычнай Беларусі» ў Бруселі.
Яны абмеркавалі магчымасць уводу беларускіх войскаў ва Украіну і абстрэлы з беларускай тэрыторыі. Ціханоўская падкрэсліла, што рэжым дае Расіі кантроль над вайсковымі аб’ектамі ў Беларусі і над тэрыторыяй.
У сустрэчы таксама ўдзел брала міністарка замежных справаў Бельгіі. Яна распавяла, што Бельгія падтрымае фінансава Платформу збораў доказаў злачынстваў Лукашэнкі і беларускіх праваабаронцаў. Таксама Бельгія выступае супраць агульнага візавага бану на Беларусь, але падтрымлівае санкцыі супраць памагатых рэжыму.