Беларуская лідарка, пісьменнікі і рэжысёр абмяркуюць сучасную культуру і яе развіцце ў свабоднай Беларусі. Мадэратаркай будзе прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях асветы і навукі Таццяна Шчытцова. Пасля дыскусіі паэтка Юлія Цімафеева зачытае свае вершы, а рэжысёр Аляксей Палуян пакажа ўрыўкі са свайго фільма «Кураж».
Анлайн-стрым сустрэчы пачнецца у чацвер, 11 лістапада, а 16:30 (па Мінску) – на канале Беларускай рады культуры: https://youtu.be/uij5bl6QtVM