19 красавіка Ціханоўская правядзе тэлефанаванне з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч. Яны абмяркуюць катаванні ў Беларусі, абвінавачванні палітычных лідараў у тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама падрыхтоўку да інклюзіўнага дыялогу з беларускім грамадствам і ролю Рады Еўропы ў вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі.
У гэтыя дні пройдзе Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы, на якой будуць разглядацца дзве рэзалюцыі пра Беларусь – па парушэнні правоў чалавека і новых выбарах прэзідэнта.