Праца валанцёраў сапраўды важная для агульнай справы беларускага народа.
Святлана Ціханоўская: «Дарагія нашыя валанцёры, я хацела б сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй за ваш, здавалася б, незаўважны, але такі важны ўнёсак у нашую агульную справу. Ужо паверце, калі б не вы і вашая штодзённая праца, мы б не прасунуліся на крок наперад. Мы ведаем пра вас, мы вельмі-вельмі вас шануем і дзякуй, што дапамагаеце нам, дзякуй, што дапамагаеце Беларусі».
Чым займаліся валанцёры апошні тыдзень?
– Шукалі інфармацыю для міжнародных візітаў каманды: сачылі за асвятленнем сустрэчаў у СМІ і рыхтавалі справаздачы пра вынікі.
– Рабілі пераклады артыкулаў для сайту Офіса.
– Дапамагалі Офісу з перакладамі дакументаў для прадстаўніцтва ва Украіне.
– Асвятлялі Антываенны рух: сачылі за тым, што робяць беларусы, і збіралі інфармацыю для Хронікі.
– Займаліся аналітыкай: глядзелі, што пішуць пра Беларусь замежныя эксперты, маніторылі знешнюю палітыку краіны, расшыфроўвалі дыскусіі Даследчага цэнтра.
– Рабілі праекты ў падтрымку палітвязняў. Валанцёры пісалі пасты для сац. сетак, стваралі відэа і іншы візуал.
Далучайцеся да каманды валанцёраў праз @AskOffice_Bot.