Гэтая канферэнцыя падсумоўвае двухгадовае старшынства Эстоніі ў Радзе Бяспекі ААН. Вось пра што казала Святлана Ціханоўская:
– Пратэсты беларусаў у 2020-2021 былі жорстка разгромленыя, таму Лукашэнка дагэтуль тэрарызуе Беларусь. Без яго ў Пуціна не было б такой ваеннай перавагі.
– Беларусь дэ-факта знаходзіцца пад ваеннай акупацыяй. Тэрыторыя краіны выкарыстоўваецца для запуску расійскіх ракет і самалётаў, якія бамбяць украінскія гарады.
– Дэмакратычны рух ператварыўся ў Антываенны рух. Хакеры і партызаны не дазваляюць перавозіць па чыгунках ваенную тэхніку. Актывісты збіраюць інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў, распаўсюджваюць самвыдат і ўлёткі.
– «Вельмі верагодна, што рэжым Лукашэнкі паспрабуе сысці ад адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне. Мы ўжо чуем галасы, якія прадстаўляюць яго ахвярай. Ён не ахвяра. Ён памагаты Крамля і павінен несці поўную адказнасць за зверствы ва Украіне. Таксама я хацела б папрасіць вас адрозніваць рэжым і беларускі народ, які бясстрашна змагаецца супраць рэжыму і акупацыйных расійскіх войскаў».
- Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай па спасылцы.
- Відэафрагмент выступу можна паглядзець тут.