Святлана Ціханоўская: «Гэтаму фотаздымку сёння спаўняецца два гады. Што вы адчуваеце, калі бачыце яго?
Ёсць падзеі, якія становяцца паваротнымі – і гэта якраз адна з іх. Я памятаю, што ў той дзень мы разумелі – адбываюцца гістарычна важныя падзеі. І ўсё адно тады мы не маглі ўявіць іх рэальныя маштабы.
Цэлыя два гады прайшлі. За гэты час мы дакладна даведаліся, што абсалютная большасць беларусаў не церпіць дыктатуры, хоча дзейсных законаў для ўсіх, выступае супраць вайны. Як бы зараз ні імкнуліся прымусіць маўчаць людзей, мы ўсе ўжо гэта ведаем.
Дарагая Маша, мы з Веранікай і мільёнамі людзей вельмі чакаем моманту, калі зможам зноў быць побач. І гэта дае сілы не апускаць рукі, а ісці наперад».