У пятніцу, 9 ліпеня, а 18:00 пройдзе прамы эфір з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Валерам Кавалеўскім. Ён адкажа на пытанні па міжнароднай працы Офіса, у тым ліку самыя папулярныя:
– Калі будзе паездка ў ЗША і што будзе адбывацца ў гэтым візіце?
– Што азначае новы дыпламатычны статус? Як гэта дапаможа беларусам?
– Якія галоўныя вынікі за 10 месяцаў міжнароднай працы?
– Ці сапраўды дапамагаюць санкцыі і навошта яны патрэбныя?
– Як будзе працаваць пакет макраэканамічнай дапамогі?
Таксама мы адкажам на вашыя пытанні, якія вы можаце задаць у каментарах да гэтага стрыма або ў чат-боце Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot.
Прамы эфір мадэруе менеджарка стратэгічнай камунікацыі Анастасія Касцюгова.