• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская наведае Грэцыю з працоўным візітам

    11 мая, 2021

    12-14 траўня Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Грэцыю па запрашэнні міністра замежных спраў Грэцыі. Беларуская лідарка правядзе сустрэчы з урадам, парламентам, мэрам Афінаў, а таксама выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме, які праходзіць у Афінах. Там плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

    Ключавая мэта візіту Ціханоўскай – мабілізацыя палітычнай падтрымкі ў краінах, дзе да беларускага крызісу менш увагі. Святлана Ціханоўская едзе са спісам прапаноў, як Грэцыя і краіны рэгіёну могуць дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці і СМІ.

    На Дэльфійскім эканамічным форуме Ціханоўская будзе казаць пра бачанне Беларусі будучыні, а таксама як Еўропа можа дапамагчы ў нашай барацьбе. Асобна будзе ўзнятае пытанне палітвязняў і бесчалавечнага ўтрымання іх у турмах.

    У канцы мінулага тыдня Святлана Ціханоўская вярнулася з працоўных візітаў у Аўстрыю, Італію і Славенію.

    Апошнія навіны