Учора ўвечары, 5 красавіка, Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі.
Падчас тэлефанавання яны абмеркавалі:
– Сітуацыю ў Бучы. Ціханоўская расказала пра беларуса Іллю Ліцвіна, які загінуў падчас абароны горада.
– Дапамогу Украіне і беларускім валанцёрам. Беларуская лідарка расказала, што беларусы ва Украіне знаходзяцца ў жахлівым становішчы.
– Незалежныя беларускія медыя і блогераў, якіх трэба падтрымаць для таго, каб супрацьстаяць прапагандзе рэжыму і Крамля.
– Сумесныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях па прыцягненні вінаватых да адказнасці, у тым ліку Лукашэнку і ягоных памагатых.
Таксама Святлана Ціханоўская расказала пра Антываенны Рух і пра тое, як беларусы выступаюць супраць вайны.