• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская апублікавала праект Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, якія зведалі рэпрэсіі

    20 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская падтрымала ініцыятыву «Рабочы рух», якую беларусы стварылі, каб абараняць свае правы і рыхтавацца да стачкі. На дадзены момант да «Руху» далучылася больш за 14 000 чалавек.

    «Платформа «Рабочы рух» створаная не толькі для завадчан – да яе могуць далучыцца ўсе: прыватны бізнес і бюджэтнікі, сацыяльная сфера і прамысловасць, ваенныя і транспартнікі. Словам, абсалютна ўсе беларусы, якія працуюць. Рабочыя стварылі гэты рух, каб сумесна спыніць выкананне працы па ўсёй краіне з мэтай выканання нашых нязменных патрабаванняў: спыніць гвалт, вызваліць зняволеных па палітычных матывах, і правесці новыя выбары».

    Таксама Ціханоўская заявіла, што па закліку актыву розных сацыяльных груп, з якімі яна мае зносіны, яе эканамічная каманда распрацавала праект Праграмы падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху, а таксама грамадзян і бізнесаў, якія зведалі рэпрэсіі: «Гэты праект уключае аднаўленні ў пасадах, адмену пазыкаў па кантрактах, кампенсацыі, крэдытныя і падатковыя паслабленні. А таксама спіс дзяржаўных структур і фондаў, якія ў новай Беларусі могуць стаць крыніцамі сродкаў для гэтай падтрымкі».

    Тэкст праекта апублікаваны на сайце Ціханоўскай, вы можаце прачытаць, спампаваць і пракаментаваць яго. Атрымаць каментары па праекце можна ў прадстаўніка Ціханоўскай па эканоміцы Алеся Аляхновіча – economy@tsikhanouskaya.org.

    Апошнія навіны