Каардынацыйная рада з'яўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага дэмакратычнага грамадства. Яна дзейнічае на падставе асноватворчых прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Рада створана ў жніўні 2020 года па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай, каб:
- арганізаваць працэс пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве;
- абараняць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Каардынацыйная рада:
- не ставіць мэтай захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- не заклікае да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.
З моманту яе стварэння члены прэзідыюма, асноўнага і пашыранага складу рады масава падвяргаліся рэпрэсіям з боку рэжыма. На дадзены момант Каардынацыйная рада ажыццяўляе сваю працу з Мінска, Вільні і Варшавы.
Актуальную інфармацыю аб дзейнасці і складзе рады можна прачытаць на афіцыйным сайце Каардынацыйнай рады.
25 кастрычніка 2020 в 12:03