• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра Зміцера Апанасовіча, героя, які загінуў

    26 сакавіка, 2022

    «Беларускія добраахвотнікі ва Украіне змагаюцца за незалежнасць не толькі Украіны, але і Беларусі. Яны зрабілі свядомы выбар, узялі на сябе адказнасць за будучыню і кожны дзень рызыкуюць сваім жыццём. Яны – сапраўдныя грамадзяне вольнай Беларусі, якія абараняюць свой родны дом.

    У баі пад Кіевам гераічна загінуў Зміцер Апанасовіч. Я хачу выказаць спачуванні яго родным: мне балюча кожны раз, калі мы губляем беларуса на шляху да свабоды. Я б хацела, каб вольная і дэмакратычная Беларусь даставалася нам не такой высокай цаной.

    Учора добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага прынеслі прысягу народу. Зміцер загінуў як абаронца Радзімы, дзеля якой ён быў гатовы на ўсё.

    Гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі, і ягонае імя назаўжды застанецца ў гісторыі нашай краіны. Як імёны ўсіх герояў, якія ахвяравалі жыццём дзеля свабоды нашага народа».

    Апошнія навіны