• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Спрашчэнне візавага рэжыму, дапамога палітвязням, падтрымка беларускай культуры: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Страсбург

    21 чэрвеня, 2023

    19-20 чэрвеня Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта ПАРЕ знаходзілася ў Страсбургу, дзе ўзяла ўдзел у слуханнях ПАРЕ, выступіла перад Палітычным камітэтам ПАРЕ, жанчынамі ПАРЕ, а таксама амбасадарамі краінаў Рады Еўропы. Беларуская лідарка сустрэлася з нацыянальнымі дэлегацыямі, партыйнымі групамі і кіраўніцтвам Рады Еўропы. 

    Таксама ў сустрэчах удзельнічалі прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, дарадца па шматбаковай дыпламатыі Аляксандр Шлык, дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька, прадстаўнік партыі «Разам» Іван Краўцоў. 

    • Што было зроблена падчас візіту:

    – ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па падтрымцы беларусаў за мяжой. У рэзалюцыі даюцца рэкамендацыі па спрашчэнні візавага рэжыму, атрыманні відаў на жыхарства, праграмах псіхалагічнай дапамогі, доступе да рынку працы і адукацыі.

    – Святлана Ціханоўская дамовілася са спецпрадстаўніцай генеральнага сакратара Рады Еўропы па пытаннях міграцыі на перадачу рэкамендацый, выкладзеных у рэзалюцыі, у іншыя міжнародныя арганізацыі і нацыянальныя ўрады. 

    – ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па недапушчэнні беларускіх спартоўцаў, якія падтрымалі вайну і Лукашэнку да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

    – Адбывалася чарговая сустрэча Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю. Група зацвердзіла праекты і план працы на бліжэйшыя месяцы. Адзін з новых праектаў – стварэнне беларускай версіі сайту Рады Еўропы і навучальныя сустрэчы паміж спецыялістамі па камунікацыі Рады Еўропы і прадстаўнікамі беларускіх медыя і НДА.

    – На сустрэчы з дэлегацыямі з 40 краінаў Рады Еўропы Святлана Ціханоўская прапанавала стратэгію па Беларусі, якая павінна з аднаго боку ізаляваць рэжым, а з іншага – дапамагчы беларусам і даваць пазітыўную альтэрнатыву. 

    – На пленарным паседжанні ПАРЕ адбыўся выступ «Вольнага хору». Мэта –  прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і праблемы палітвязняў. Канцэрт стаў вынікам супрацы з мэрыяй Страсбурга, дэпутатамі ПАРЕ ад Германіі, Люксембурга, іншых краінаў. Ціханоўская заклікала да падтрымкі культурных ініцыятываў у Беларусі і за мяжой.

    Адбылася прэзентацыя кнігі Максіма Знака «Зэкамерон», з удзелам беларускай дыяспары і літаратуразнаўцаў. Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускіх палітвязняў і іх сем’і.

    Апошнія навіны