• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – аб тэлефанаванні Меркель і Лукашэнкі

    16 лістапада, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Учора Еўропа на Радзе замежных справаў ЕС пацвердзіла адзінства з беларусамі: усе 27 міністраў пагадзіліся, што рэжым трэба спыніць. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем ад ЕС да дыялогу. Бо ўрад Германіі працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцыяў супраць рэжыму. Таму яго спроба схаваць палітычную ізаляцыю за гэтым тэлефанаваннем – гэта не перавернутая старонка. Гэта вырваная старонка з дзённіка двоечніка, які хоча схаваць свой правал.

    Я сустракалася з Ангелай Меркель. З першай сустрэчы зразумела, што гэта палітык, для якой галоўны прыярытэт – чалавечае жыццё. Па той жа прычыне яна год таму тэлефанавала чалавеку, які прайграў выбары ў Беларусі. Яе тэлефанаванне засталося без адказу – бо ў яго інтарэсах ніколі не было клопату пра беларусаў.

    Але я працягну стаяць за беларусаў і іх патрабаванні: вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах і – пасля гэтага – старт дыялогу пра новыя выбары. Каб выказаць гэтае патрабаванне, самы час далучыцца да «Рабочага руху» і плана «Перамога».

    Апошнія навіны