17 верасня пройдзе беларуска-расійская эканамічная канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне. У праграме некалькі панэляў.
1. Стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый.
2. Эканамічныя рэформы ў новай Беларусі.
3. Лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносін.
Адкрые канферэнцыю Святлана Ціханоўская. У анлайн-дыскусіі прымуць удзел:
– Чальцы эканамічнай каманды Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і Яўген Буры, а таксама кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі.
– Расійскія эксперты: прафесар эканомікі Сяргей Гурыеў, навуковы кіраўнік расійскай Экспертнай групы «Еўрапейскі дыялог» Яўген Гантмахер, прафесар эканомікі і экс-міністр эканомікі РФ Андрэй Нячаеў, экс-першы намеснік старшыні кіраўніцтва Цэнтральнага банка Расіі Сяргей Аляксашанка, чалец Расійскай рады па міжнародных справах Уладзіслаў Іназемцаў.
– Беларускія эксперты: эканаміст, прэзідэнт Цэнтра CASE Belarus Серж Наўродскі, акадэмічная дырэктарка Цэнтра BEROC Кацярына Барнукова і старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук, чалец КР і каманды Віктара Бабарыкі Максім Баграцоў.
З заключным словам выступіць генеральны дырэктар Расійскай рады па міжнародных справах Андрэй Картуноў.
Больш падрабязнасцяў – на сайце Беларуска-расійскага экспертнага дыялогу.
Зарэгістравацца як удзельнік або слухач канферэнцыі можна па спасылцы.