• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

    17 сакавіка, 2022

    Прама цяпер у Радзе па правах чалавека ААН прэзентуюць даклад па сітуацыі ў Беларусі, у якім сабраныя доказы злачынстваў рэжыму супраць чалавечнасці. Гэта самы канкрэтны і моцны даклад з усіх, што выйшлі ў ААН па сітуацыі ў Беларусі. Ён можа даць ход адкрыццю новых спраў у межах універсальнай юрысдыкцыі і міжнародных расследаванняў па ўсёй Еўропе.

    Зранку нацыянальная лідарка Беларусі сустрэлася з 27 пасламі краінаў ЕС у Жэневе, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН. А таксама – з прадстаўнікамі краінаў-чальцоў Рады па правах чалавека ААН: пасламі ЗША, Вялікабрытаніі, Гамбіі, Коста-Рыкі, Мексікі і іншых краінаў. Ціханоўская заклікала падтрымаць працяг спецыяльнага мандата ААН па Беларусі і прыняць рэзалюцыі супраць рэжыму.

    Таксама Ціханоўская заклікала паслоў пры ААН:

    – прызнаць Беларусь як краіну дэ-факта часова акупаванай Расіяй;

    – прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу ў сувязі з падзеямі ва Украіне;

    – неадкладна адрэагаваць на катаванні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрымання палітвязняў;

    – падтрымаць працу міжнароднай платформы па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымаць беларускіх праваабаронцаў.

    Усе дэлегацыі, з якімі Ціханоўская сустрэлася ў Швейцарыі, запэўнілі, што

    • падзяляюць Беларусь і рэжым Лукашэнкі;
    • зробяць усё магчымае для падтрымкі грамадзянскай супольнасці, Антываеннага Руху, незалежных медыяў у Беларусі;
    • будуць змагацца супраць дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў – у тым ліку тых, хто вымушана выехаў са сваёй краіны і Украіны;
    • сёння правядуць спецыяльную дыскусію па Беларусі з удзелам экс-палітзняволенай Наталлі Хершэ.

    На фота: Святлана Ціханоўская і паслы краінаў ЕС
    Апошнія навіны