• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што ЕБРР адновіць дзейнасць у новай Беларусі

    01 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская ў Славеніі сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Адыль Рэно-Баса ў межах Стратэгічнага форуму ў горадзе Блед.

    Рэно-Баса распавяла Ціханоўскай пра дзейнасць ЕБРР у ​​нашай краіне і патлумачыла, што банк сфакусаваны на працы з прыватным сектарам, не накіроўваў і не плануе накіроўваць фінансы дзяржаўнаму сектару ў Беларусі ў бліжэйшы час.

    Ціханоўская падзякавала прэзідэнтцы ЕБРР за прынцыповую пазіцыю, якую банк заняў пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі і выказала ўпэўненасць, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне створаць умовы, каб ЕБРР аднавіў усю сваю дзейнасць у Беларусі.

    Апошнія навіны