• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Латвіі

    08 чэрвеня, 2022

    Падчас працоўнага візіту ў Рыгу Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

    На гэтай сустрэчы Ціханоўская ўзняла пытанне візаў, відаў на жыхарства, а таксама легалізацыі беларусаў у Латвіі. Яна перадала ўсе просьбы беларускай дыяспары, а таксама словы падзякі. У Латвіі да беларусаў вельмі добрае стаўленне, яны могуць аддаваць дзяцей у садкі, школы, а таксама разлічваць на курсы латышскай мовы.

    Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што калі ў дачыненні да Расіі ёсць розныя меркаванні, падыходы і нават рознагалоссі, пра санкцыі і палітыку, то ў дачыненні да Беларусі, сярод краінаў ЕС, практычна заўсёды пераважае адзіная пазіцыя.

    Апошнія навіны