• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Берлін. Што яна паспела зрабіць за гэтыя чатыры дні

    13 лістапада, 2021

    Чатырохдзённы візіт уключаў два дзясяткі працоўных сустрэчаў, інтэрв'ю і мерапрыемстваў. Падчас візіту Святлана Ціханоўская перадала прэзідэнту Германіі, асноўным партыям і прадстаўнікам будучага ўрада бачанне дэмсілаўпа выхадзе Беларусі з крызісу і праекты рэформ.

    Вось як выглядаў расклад беларускай лідаркі ў гэтыя дні:

    • 9 лістапада

    – Мітынг з беларусамі Германіі.
    – Сустрэча з віцэ-канцлерам і верагодным будучым федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам.
    – Наведванне мерапрыемстваў Інстытута Пілецкага – выставы, прысвечанай Беларусі, і канцэрта «Вольнага хору».

    • 10 лістапада

    – Інтэрв'ю выданням Tagesspiegel і Redaktionsnetzwerk Deutschland.
    – Сустрэча з сустаршынёй партыі «Левыя» Жанін Віслер.
    – Сустрэча са старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротганам (партыя ХДС).
    – Сустрэча з прадстаўнікамі партыі «Зялёныя» – прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот, кандыдаткай у канцлеры ад партыі Аналенай Бёрбак і сустаршынём партыі Робертам Хабекам.
    – Сустрэча з генсакратаром партыі ХДС Паўлем Ціміякам.
    – Сустрэча з прадстаўнікамі партыі СвДП – старшынёй камітэта бундэстага па правах чалавека Гідэ Енсэн і Аляксандрам Графам Ламбсдорфам.
    – Выступ з лекцыяй імя Гельмута Шміта пра беларускі пратэстны рух і прыняла ўдзел у дыскусіі па тэме.
    – Інтэрв'ю на адным з самых папулярных ток-шоу нямецкага ТБ maischberger.die woche на канале ARD.

    • 11 лістапада

    – Наведванне пленарнага пасяджэння бундэстага, на якім абмяркоўвалася пытанне па Беларусі і мігранцкім крызісе.
    – Сустрэча з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
    – Удзел у круглым стале «Культура новай Беларусі» разам з пісьменнікамі Альгердам Бахарэвічам, Сашам Філіпенкам, Юліяй Цімафеевай і рэжысёрам Аляксеем Палуянам.
    – Сустрэча з дэпутатамі СДПН, якія займаюцца пытаннямі міжнародных адносінаў у бундэстагу, і спікерам па пытаннях знешняй палітыкі партыі Нільсам Шмідам.
    – Удзел у мерапрыемстве BMW Foundation.
    – Інтэрв'ю для Deutsche Welle і Белсата.

    • 12 лістапада

    – Сустрэча з дыпламатамі, арганізаваная пасольствам ЗША ў Берліне.
    – Тэлефанаванне з еўракамісарам Оліверам Варгеліем па пытанні завозу бясплатных еўрапейскіх вакцынаў у Беларусь.

    У выніку візіту Святлана Ціханоўская атрымала падтрымку ад усіх асноўных партый – СДПГ, ХДС, «Зялёныя», СвДП, «Левыя», якія складаюць большасць у Бундэстагу. Германія гатовая дапамагчы беларусам з вакцынамі, узмацніць санкцыі супраць рэжыму і павялічыць падтрымку СМІ і ініцыятывам.

    Апошнія навіны