• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Народ ужо зрабіў свой выбар». Святлана Ціханоўская – пра абвяшчэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце

    27 ліпеня, 2021

    Ціханоўская: «27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта быў важны крок да незалежнасці Беларусі. Наша краіна атрымала магчымасць жыць самастойна і не азірацца ні на каго. Мы вольныя выбіраць, з кім наладжваць адносіны, да якіх арганізацый далучацца, як будаваць уласную эканоміку. Мы вольныя быць нейтральнай дзяржавай без ядзернай зброі – тое, што было зафіксавана ў Дэкларацыі і тое, чаго нас хочуць пазбавіць.

    Беларусь стала незалежнай дзяржавай не ў 1994 годзе. Суверэнітэт у Беларусі зʼявіўся задоўга да першых прэзідэнцкіх выбараў. І яго дамагліся людзі, для якіх Беларусь, наша культура, наша мова, сцяг, герб і гімн – святыя сімвалы, каштоўнасць якіх вышэйшая за ўсе забароны.

    Таму сёння мы адзначаем дзень, які ўжо святкаваўся ў нашай краіне як Дзень незалежнасці. І мы ведаем, што ніхто не мае права гандляваць суверэнітэтам Беларусі ці прысвойваць яго сабе асабіста.

    Суверэнітэт – заслуга народа Беларусі. А народ ўжо зрабіў свой выбар: змагацца за будучыню. Бо жыць у мінулым – гэта не выйсце. І свабода таксама стане нашай агульнай заслугай, якую не зможа сабе прысвоіць ні адзін дыктатар».

    Апошнія навіны