Святлана Ціханоўская напісала пра памылкі і крытыку. Увесь тэкст – у інстаграме Святланы Ціханоўскай. А тут – фрагмент са спасылкамі для зваротнай сувязі.
Ціханоўская: «Год таму мне было цяжка пераносіць крытыку і памылкі. Цяпер я ведаю, што трэба быць сумленнай з сабой і з вамі. Так, я недасканалая. Мы памыляемся – і дзякуй вам, што ўказваеце на гэта. Я магу адказаць на пытанне не так, як вы чакаеце. Але я гатовая чуць іншае меркаванне, абмяркоўваць і прызнаваць памылкі, калі я не маю рацыю. І хачу заставацца такім чалавекам, з якім можна размаўляць і быць пачутым.
Я стараюся адказваць на паведамленні ў інстаграме, на якія фізічна паспяваю – пасля таго, як кладу дзяцей спаць. Я чытаю вашыя каментары пад эфірамі, бачу словы падзякі і крытыкі. Я тут, я з вамі.
У нас ёсць:
– чат-бот Офіса @AskOffice_Bot;
– чат-бот для зносін з дваровымі і іншымі супольнасцямі @dvory_OST_bot;
– форма, запоўніўшы якую вы можаце стаць валанцёрам: https://tsikhanouskaya.org/ru/initiatives/volunteers.
Нам заўсёды патрэбныя працоўныя рукі і галовы. Мы заўсёды гатовыя чуць і слухаць».