• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра тое, праз што праходзяць беларускія жанчыны і якой будучыні заслугоўваюць

    25 лістапада, 2021

    25 лістапада – дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын.

    Больш за год беларускія жанчыны сутыкаюцца з фізічным, псіхалагічным і сексуальным гвалтам у турмах. Ім пагражаюць адабраць дзяцей ці паставіць на ўлік як сям'ю з «сацыяльна-небяспечным становішчам» – хоць гэта можа быць добрая і забяспечаная сям'я. Як маці, я з жахам думаю, што перажывае кожная з іх, калі яе ставяць перад выбарам: маральныя прынцыпы ці сям'я. Я ведаю, як гэта.

    Вольга Залатар была незалежнай назіральніцай падчас выбараў, а пасля – у якасці валанцёркі дапамагала людзям, якія выходзілі пасля Акрэсціна. Вы памятаеце, якімі выходзілі гэтыя людзі? За дапамогу ім Волю ўжо восьмы месяц чакаюць дома пяцёра дзетак. Пры думцы пра іх я кожны раз стрымліваю слёзы і злосць: наша дзяржава карае гвалтам жанчын за тое, што яны змагаліся супраць гвалту.

    За кратамі застаецца Вольга Гарбунова – актывістка, якая абараняла правы жанчын. Яна дапамагала жанчынам і дзецям у сітуацыях хатняга гвалту яшчэ задоўга да выбараў 2020 года. Цяпер такіх людзей, як і незалежных арганізацый, ужо не засталося ў Беларусі – у ліку закрытых НДА практычна ўсе супольнасці, якія займаліся падтрымкай жанчын, якія апынуліся ў жахлівай бядзе.

    Нажаль, наша дзяржава і раней ставілася да гвалту як да нормы, адпраўляючы жанчын разбірацца са сваімі «сямейнымі справамі» самім. І я хачу сказаць, што ў новай, дэмакратычнай Беларусі ўсе гэтыя дзяўчаты і жанчыны не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі. Наша агульная задача – дапамагчы адна адной адчуць сябе ў бяспецы, роўнымі чальцамі грамадства, якія заваявалі павагу за свой унёсак у перамены.

    Не заставайцеся ў баку. Пішыце лісты палітвязням і падтрымлівайце іх сем'і праз фонды @stranafund і @bysolfund. Калі ласка, распаўсюджвайце інфармацыю, расказвайце сябрам і блізкім. І не заплюшчвайце вочы, калі бачыце жанчыну, якой патрэбная дапамога.


    На фота: Вольга Гарбунова
    Апошнія навіны