• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра справаздачу ICAO па рэйсе Ryanair

    17 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Сёння ICAO апублікавала справаздачу пра дэталі інцыдэнту з рэйсам FR4978 кампаніі Ryanair у паветранай прасторы Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ўсім 193 дзяржавам-чальцам ICAO, уключаючы 36 краін, абраных у адмысловую Раду.

    Я ўдзячная ICAO за публікацыю і старт публічнай працы па гэтай справе. Яшчэ летам мінулага года мая каманда звярнулася да прэзідэнта Рады ICAO з заклікам правесці дбайнае расследаванне па захопе самалёта і арышце Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега. З таго часу мы знаходзімся ў кантакце з кіраўніцтвам арганізацыі.

    Наступны крок – 31 студзеня прадстаўнікі Рады ICAO правядуць дыскусію на аснове высноваў даклада. Гэта важны этап, таму што сённяшняя справаздача не назвала вінаватых, а толькі стала адпраўной кропкай у расследаванні злачынства. На дзеяннях рэжыму беларусы ўпэўніліся: парушыць закон можна за лічаныя секунды, а аднаўленне справядлівасці заўсёды патрабуе больш часу. Але мы даб'емся гэтага, і першыя крокі ўжо зробленыя».

    Апошнія навіны