• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: Еўракамісія не плануе пазбаўляць беларусаў магчымасці атрымліваць візы

    12 ліпеня, 2021

    Ціханоўская: «Мая каманда сёння звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя пра ініцыятыву прыпыніць выдачу віз беларусам не пацвердзілася.

    Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, і яны ведаюць нашую пазіцыю: ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі – дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымкі, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні віз – бо ўсе дзверы, якія зачыняе рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адчыніць».

    Таксама Ціханоўская ў афіцыйным твітары звярнулася да Еўракамісара Ілве Ёхансан, якая выказалася пра візы, і заявіла, што «санкцыі павінны тычыцца рэжыму, а не людзей».

    Апошнія навіны