Ціханоўская: «Мая каманда сёння звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя пра ініцыятыву прыпыніць выдачу віз беларусам не пацвердзілася.
Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, і яны ведаюць нашую пазіцыю: ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі – дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымкі, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні віз – бо ўсе дзверы, якія зачыняе рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адчыніць».
Таксама Ціханоўская ў афіцыйным твітары звярнулася да Еўракамісара Ілве Ёхансан, якая выказалася пра візы, і заявіла, што «санкцыі павінны тычыцца рэжыму, а не людзей».