• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступ на слуханнях у Сенаце, брыфінг для дыпламатаў 40 краінаў. Як прайшоў першы дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Рым

    05 ліпеня, 2023

    Святлана Ціханоўская з камандай Офіса прыбыла ў Рым. Яна выступіла на слуханнях у італьянскім Сенаце, камітэце па Замежных справах і абароне, дзе абмяркоўвалі стратэгію па Беларусі. Ціханоўская заклікала сенатараў выступіць у абарону беларускай незалежнасці, падтрымаць дэмакратычныя сілы ў міжпарламенцкіх арганізацыях, браць патранаж над палітвязнямі. Таксама беларуская лідарка падзякавала Італіі за выдачу візаў для беларусаў, Італія – адна з краінаў-лідарак у гэтым пытанні. 

    Асобна Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сенатарам і былым міністрам замежных справаў Джуліа Тэрці, які актыўна падтрымліваў Беларусь пасля 2020 года.

    А таксама з П’ерам Касіні, былым спікерам Парламента, які ініцыяваў дыскусіі па Беларусі ў парламенце з 2020 года.

    Увечары Святлана Ціханоўская дала брыфінг дыпламатычнаму корпусу ў Рыме. Удзел бралі паслы і дыпламаты больш чым 40 краінаў. Яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, чаканні ад саміту НАТА, а таксама акрэсліла, якія крокі беларусы чакаюць ад міжнароднай супольнасці.

    Заўтра, 6 ліпеня, Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні, спікерамі і віцэ-спікерамі Парламента, лідарамі палітычных групаў і партыяў, выступіць перад ніжняй палатай Парламента.

    Апошнія навіны