Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Швецыі, дзе сёння атрымлівае прэмію памяці Анны Лінд.
Цырымоніі ўзнагароды папярэднічала сустрэча з міністрам абароны Полам Ёнсанам. Бакі абмеркавалі сітуацыю з расійскай вайсковай прысутнасцю ў Беларусі, размяшчэннем ядзернай зброі і апошнімі правакацыямі на мяжы. Ціханоўская звярнула ўвагу міністра на прамыя пагрозы беларускай незалежнасці і суверэнітэту. «Нельга дапусціць, каб Расія паглынула нашу краіну», – падкрэсліла палітык.
Святлана Ціханоўская заклікала міністра падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне забеспячэннем рыштункам і нелетальным абсталяваннем. Абмеркавалі магчымую супрацу паміж Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Швецыяй ў ваенна-палітычным напрамку.