• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Год таму беларусы зрабілі выбар»

    05 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «9 жніўня – дзень, калі мы ўсе зрабілі свой выбар. Гэта дзень, калі мы зрабілі выбар паміж дзяржавай, у якой квітнеюць хлусня, гвалт і беззаконне, і Беларуссю, у якой хочацца жыць. І гэты выбар мы адстойваем да гэтага часу.

    Рэжым хацеў бы сцерці гэты дзень з памяці ўсіх беларусаў. Калі б гэта было ў іх сілах, яны б памянялі каляндар – і пасля 8-га жніўня ў ім ішло б 10-га.

    Але мы не забудземся. Мы не даруем і працягнем нагадваць.

    Што можа зрабіць кожны беларус 9 жніўня 2021-га?

    • Раздрукуйце сумленныя пратаколы з выбарчых участкаў, размясціце іх у сваіх дварах, пад'ездах, вуліцах.
    • Расклейвайце ўлёткі, пакідайце на бачных месцах налепкі, малюйце графіці.
    • Нагадайце тым, хто хоча забыцца, што год таму беларусы зрабілі свой выбар – мы з вамі выбралі жыць у вольнай Беларусі».

    #БеларусьСделалаВыбор

    Апошнія навіны