• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю

    03 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўскай завяршае свой працоўны візіт у Фінляндыю. Яна сустрэлася з прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністаркай Саннай Марын, міністрам замежных спраў Пекам Хаавіста, ганаровым прэзідэнтам ПА АБСЕ Ілкам Канервам, былой прэзідэнткай Тар'яй Халанен і прадстаўнікамі фінскага парламента.

    Падчас сустрэч з фінскімі палітыкамі Святлана Ціханоўская:

    заклікала Фінляндыю сачыць за справамі палітвязняў, рэпрэсіямі супраць страйкаму Беларуськалія, а таксама распавяла пра апошнія прысуды журналісткам Кацярыне Барысевіч, Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай, лекару Арцёму Сарокіну, пра судовыя працэсы над Віктарам Бабарыкам і Сяргеем Ціханоўскім;

    – падзякавала МЗС Фінляндыі за падтрымку кампаніі па пераносе Чэмпіянату свету па хакеі з Мінска і заклікала падтрымаць расследаванне датычнасці старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава да забойства Рамана Бандарэнкі, пачатага Міжнароднай федэрацыяй хакея;

    – прапанавала падтрымаць выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза;

    – з прэм'ер-міністаркай Саннай Марын абмеркавала падтрымку беларускіх палітвязняў і жаночага руху. Ціханоўская прапанавала выказаць салідарнасць з Беларуссю 8 сакавіка і 25 сакавіка, пераглядзець супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі кампаніямі;

    – на сустрэчы з прэзідэнтам Саўлі Ніінісцё Святлана Ціханоўская падзялілася сваім бачаннем правядзення новых сумленных і празрыстых выбараў, канстытуцыйнай рэформы, ролі Расіі і ЕС у вырашэнні беларускага крызісу;

    – на сустрэчах з ганаровым прэзідэнтам ПА АБСЕ Ілкам Канервам і дэпутатамі Фінскага парламента абраная лідарка Беларусі абмеркавала стварэнне дыялогавай пляцоўкі пры міжнароднай медыяцыі, а таксама магчымасці арганізацыі новых выбараў восенню 2021 у Беларусі;

    – прапанавала міністру замежных спраў Фінляндыі разглядзець адкрыццё фінскай амбасады ў Мінску пасля свабодных выбараў, распрацаваць доўгатэрміновы план двухбаковага супрацоўніцтва паміж Фінляндыяй і дэмакратычнай Беларуссю.

    Прадстаўнікі Фінляндыі заявілі, што падтрымаюць чацвёрты пакет санкцый ЕС, медыяцыю АБСЕ ў пытанні вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі, акажуць дапамогу незалежным СМІ і праваабаронцам, пераглядзяць супрацоўніцтва з кампаніямі, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.


    Photo: Matti Porre/Office of the President of the Republic of Finland


    Photo by FinnishGovernment

    Апошнія навіны