• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Святланы Ціханоўскай за 8 сакавіка

    09 сакавіка, 2022

    У аўторак, 8 сакавіка, Святлана Ціханоўская:

    Стэлефанавалася з міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім. Заклікала аднавіць выдачу візаў беларусам і зрабіць Беларусь прыярытэтам падчас старшынства Чэхіі ў ЕС.

    Сустрэлася з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Вопке Хукстрам. Патлумачыла, што не Беларусь саўдзельніца агрэсіі ў дачыненні да Украіны, а рэжым Лукашэнкі. Міністр запэўніў, што Нідэрланды будуць падтрымліваць незалежныя СМІ, праваабаронцаў, закрываюць шчыліны ў санкцыях.

    – Правяла сустрэчу з міністаркай юстыцыі Літвы Эвелінай Дабравольскай, абмеркавала магчымасць распачынання новых спраў супраць памагатых рэжыму па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Цяпер следчыя органы Літвы праводзяць расследаванні.

    – Дала брыфінг у Камітэце Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША па замежных справах. Пазначыла пагрозу страты незалежнасці Беларусі і распавяла пра ініцыятывы жанчынаў – напрыклад, Саюз маці – як часткі Антываеннага Руху.

    – Дала інтэрв'ю італьянскаму ТБ-каналу, прыняла ўдзел у трох прамых эфірах вядучых інфармацыйных кампаній: TRT World, BBC, RAI24. У кожным яна тлумачыла, што Беларусь і беларусы – з Украінай.

    Далучыцца да Беларускага Антываеннага Руху можа кожны – для гэтага выберыце даступнае дзеянне ў межах Маніфесту.


    Фота: Janine Schmitz
    Апошнія навіны