• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ініцыяваны запуск Адзінай Кнігі Рэгістрацыі Злачынстваў

    01 снежня, 2020

    Святлана Ціханоўская ініцыюе запуск Адзінай Кнігі Рэгістрацыі Злачынстваў. Сілавікі атрымаюць змякчэнне пакарання за яўку з павіннай.
     
    «Сёння надыходзіць другі этап Народнага Трыбуналу. Я ініцыюю запуск Адзінай Кнігі Рэгістрацыі Злачынстваў, створанай Народным Антыкрызісным Кіраваннем і камандай былых супрацоўнікаў сілавых структур ByPol.
     
    Беспакаранасць не будзе доўжыцца вечна. Ніхто не пазбавіць голасу сотні тысяч чалавек, якія хочуць справядлівасці. Няма такой сілы, якая можа прымусіць людзей проста забыцца на ўсё, што адбылося. Мы не проста не забудземся, у Адзінай Кнізе Рэгістрацыі Злачынстваў мы зафіксуем парушэнні закона настолькі дэталёва, наколькі гэта магчыма, а юрысты правераць сабраныя матэрыялы і падрыхтуюць да завядзення крымінальных спраў: як на міжнародным узроўні, так і для судоў новай Беларусі. Імёны людзей, на якіх сабраныя рэальныя доказы, мая каманда будзе рэкамендаваць для ўключэння ў санкцыйныя спісы.
     
    На мінулым тыдні мы ўжо падалі першую заяву ў Генеральную пракуратуру Літвы для таго, каб распачаць крымінальную справу ў межах універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі. Гэта справа Максіма Харошына, які зведаў катаванні і быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. І Адзіная Кніга Рэгістрацыі Злачынстваў дапаможа нам збіраць доказы для завядзення новых падобных спраў.
     
    Папоўніць базу доказаў можа кожны беларус. Але сёння я хачу звярнуцца да супрацоўнікаў сілавых структур. Адзіная Кніга – гэта апошні шанец для тых, хто або быў сведкам злачынстваў калег, або іх вымушаным саўдзельнікам. Любы, хто адносіць сябе да гэтых людзей, можа канфідэнцыйна напісаць чыстасардэчнае прызнанне або даць паказанні аб злачынствах, якія адбываліся на яго вачах. 63 артыкул крымінальнага кодэксу РБ прадугледжвае змякчэнне пакарання за садзеянне ў раскрыцці злачынства. І вы можаце атрымаць гэта права – але толькі калі ваш калега не заявіць пра вас раней, чым вы пра яго».
     

    Апошнія навіны