• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Трымаць дзверы адчыненымі для беларусаў і ізаляваць усіх, хто на баку рэжыму». Ціханоўская выступіла ў Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў

    01 сакавіка, 2023

    28 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі. Удзел у дыскусіі таксама прынялі Еўракамісарка Маргрэт Вестагер і Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Бурыч.

    «Мы не павінны дазваляць дыктатарам, якія ўцягнулі нас у цёмнае мінулае, шантажаваць ці палохаць нас. Абавязанне Еўропы падтрымаць пераход Беларусі да дэмакратыі было б эфектыўным адказам.

    Нядаўна мы зрабілі важныя крокі ў Радзе Еўропы, і я хацела б падзякаваць спадарыні Генеральнай сакратарцы Марыі Бурыч за дапамогу. Мы стварылі кантактную групу паміж Беларуссю і Радай Еўропы. Гэта першы крок да паўнапраўнага сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы, а значыць, і да Еўропы».

    Усю прамову Святланы Ціханоўскай можна прачытаць па спасылцы.

    Апошнія навіны