• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сустрэчы ў Вярхоўнай Радзе і з батальёнам Каліноўскага, дапамога для беларускіх салдат, якія адмовяцца ваяваць з Украінай: першы дзень дэлегацыі дэмсілаў Беларусі ў Кіеве

    24 сакавіка, 2022

    Сёння дэлегацыя дэмсілаў у складзе прадстаўнікоў Ціханоўскай Валера Кавалеўскага і Анатоля Лябедзькі, прадстаўніка BYPOL Аляксандра Азарава і прадстаўніка НАК Валера Мацкевіча прыбыла ў Кіеў. У сталіцы Украіны яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі батальёна імя Каліноўскага і з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, сярод якіх былі першы віцэ-спікер Аляксандр Карніенка і кіраўнік міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка.

    Дэпутаты падзяляюць рэжым Лукашэнкі і народ Беларусі: рэжым – агрэсар і саўдзельнік ваенных злачынстваў, народ – дапамагае ўкраінцам у барацьбе з агрэсарам. Нардэпы асобна адзначылі батальён Каліноўскага, усіх беларускіх добраахвотнікаў і Антываенны Рух.

    Таксама ўкраінскія дэпутаты расказалі пра ініцыятыву парламентарыяў 10 краінаў: яны звярнуліся да кіраўніцтва ЕС з прапановай даць бяспеку, абарону і магчымасць інтэграцыі ў грамадства краінаў ЕС тых беларускіх салдат, якія адмовяцца ваяваць ва Украіне.

    Больш інфармацыі ад Валера Кавалеўскага ў гэтым відэа.

    Апошнія навіны