Сёння дэлегацыя дэмсілаў у складзе прадстаўнікоў Ціханоўскай Валера Кавалеўскага і Анатоля Лябедзькі, прадстаўніка BYPOL Аляксандра Азарава і прадстаўніка НАК Валера Мацкевіча прыбыла ў Кіеў. У сталіцы Украіны яны правялі сустрэчы з прадстаўнікамі батальёна імя Каліноўскага і з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, сярод якіх былі першы віцэ-спікер Аляксандр Карніенка і кіраўнік міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка.
Дэпутаты падзяляюць рэжым Лукашэнкі і народ Беларусі: рэжым – агрэсар і саўдзельнік ваенных злачынстваў, народ – дапамагае ўкраінцам у барацьбе з агрэсарам. Нардэпы асобна адзначылі батальён Каліноўскага, усіх беларускіх добраахвотнікаў і Антываенны Рух.
Таксама ўкраінскія дэпутаты расказалі пра ініцыятыву парламентарыяў 10 краінаў: яны звярнуліся да кіраўніцтва ЕС з прапановай даць бяспеку, абарону і магчымасць інтэграцыі ў грамадства краінаў ЕС тых беларускіх салдат, якія адмовяцца ваяваць ва Украіне.
Больш інфармацыі ад Валера Кавалеўскага ў гэтым відэа.