• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская распавяла прэзідэнту Германіі пра Антываенны Рух і пра пераслед прафсаюзаў

    26 красавіка, 2022

    Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прыняў Ціханоўскую ў прэзідэнцкім палацы Bellevue. Ціханоўская пакінула запіс у прэзідэнцкай кнізе гасцей, дзе заклікала Германію падтрымаць Беларусь і Украіну. Гэта трэцяя сустрэча лідараў, папярэднія адбыліся ў снежні 2020 і лістападзе 2021.Тады абмяркоўвалі адкрыццё беларускай праграмы Deutsche Welle (што і было зроблена), міграцыйны крызіс, дастаўку вакцынаў для Беларусі.

    Ціханоўская распавяла пра Антываенны Рух, які разгарнуўся ў апошнія месяцы ў Беларусі і працуе ў рэжыме падполля. Распавяла пра барацьбу рэйкавых партызанаў, якія правялі дзясяткі акцый на чыгунцы. Сярод дасягненняў беларускага супраціву Ціханоўская назвала адмову Крамля ад планаў узяць Кіеў, паколькі Беларусь не стала камфортным тылам для Расіі. Ціханоўская адзначыла, што частковы вывад войскаў з Беларусі – гэта таксама вынік моцных антываенных настрояў сярод беларусаў. «Беларусы супраць удзелу ў гэтай вайне і супраць Лукашэнкі, які спрабуе нас у яе ўцягнуць. Больш за 85% беларусаў супраць», – адзначыла Ціханоўская.

    Ціханоўская дадала, што зараз усе беларусы сочаць за тым, што адбываецца і шмат хто ўдзельнічае ў дапамозе Украіне, кожны па-свойму. Распавяла пра Цімура Міцкевіча і пра батальён Каліноўскага, пра лекараў, якія працуюць ва Украіне і ратуюць жыцці людзей. Ціханоўская сказала, што многія пераглядаюць свае геапалітычныя погляды, растуць праеўрапейскія настроі: «Мы назіраем, што расце незадаволенасць і нават разгубленасць сярод наменклатуры, адбываецца палітызацыя розных групаў грамадства, якія заўсёды былі пасіўныя, нават у 2020 годзе. Асабліва актыўна выступаюць супраць вайны жанчыны».

    Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзеяў і ролю Беларусі. Па словах Ціханоўскай, Беларусь не павінна стаць разменнай манетай для Расіі ў перамовах з Захадам, нельга дапусціць, каб Беларусь страціла суверэнітэт. Каб захаваць незалежнасць, беларусам трэба дамагчыся вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і падзення рэжыму Лукашэнкі. Таксама абмеркавалі магчымасць гарантавання бяспекі для новай Беларусі і ўдзел Беларусі ў перамовах, калі такія будуць адбывацца.

    Ціханоўская казала пра неабходнасць тэрміновай дапамогі палітвязням, у прыватнасці, затрыманым рэйкавым партызанам, журналістам, Машы Калеснікавай, якая два дні таму сустрэла сваё 40-годдзе за кратамі. Абмеркавалі арышты лідараў незалежных прафсаюзаў Ярашука і Антусевіча. Прэзідэнт адзначыў, што Германія працягне падтрымліваць незалежныя прафсаюзы і СМІ Беларусі.


    На фота: Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер на працоўнай сустрэчы ў лістападзе 2021
    Апошнія навіны