• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

    14 снежня, 2020

    Штайнмаер выказаў захапленне подзвігам беларускага народа. Яны абмеркавалі важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў барацьбе за свабоду. Святлана падкрэсліла, што мова, гісторыя, цікавасць да культуры і БЧБ-сцяга – гэта тое, што ўмацоўвае пратэст.

    Ціханоўская заявіла, што Лукашэнка так ці інакш сыдзе, але важна, каб гэта здарылася як мага хутчэй. І нагадала, як важна, каб Германія падтрымала пашырэнне санкцый супраць тых, хто дапамагае рэжыму.

    На сустрэчы таксама казалі пра вакцыну ад каранавіруса і пра дапамогу Германіі ў выглядзе паставак вакцыны для беларускіх лекараў, што вымушаныя працаваць у складаных умовах.

    Ціханоўская і Штайнмаер абмеркавалі і ўдзел экспертаў з АБСЕ – новая генеральная сакратарка Хельга Шмід магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоваў у правядзенні новых выбараў. Ціханоўская падкрэсліла, што беларусы змагаюцца не толькі за новыя выбары, але і за чалавечнасць, незалежнасць і павагу да сябе.

    Апошнія навіны