• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам

    03 жніўня, 2021

    Сустрэча з Барысам Джонсанам праходзіла ў галоўным офісе прэм'ер-міністра і працягвалася каля 25 хвілін.

    Падчас перамоваў абмеркавалі:

    Праграму дапамогі грамадзянскай супольнасьці: палітвязням і іх сем'ям, студэнтам, медыкам, рабочым і іншым рэпрэсаваным беларусам.

    Санкцыі супраць рэжыму: важна, каб яны былі эфектыўнымі і каардынаваліся з краінамі ЕС, ЗША і Канадай.

    Атаку на свабоду слова і ўзаемадапамогу беларусаў: Ціханоўская распавяла пра інцыдэнт з лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай і гібель ва Украіне актывіста Віталя Шышова.

    – Падтрымку беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

    – Магчымасць падняць беларускае пытанне ў міжнародных арганізацыях (АБСЕ, Рада бяспекі ААН, Рада па правах чалавека ААН).

    Беларуская лідарка заявіла: «З часам тэрор супраць беларусаў стаў закранаць жыццё і бяспеку іншых дзяржаў. Найлепшы прыклад – міграцыйны крызіс: рэжым выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў у якасці помсты Літве і Еўрасаюзу за падтрымку беларусаў».

    Святлана Ціханоўская падзякавала прэм'еру за ініцыяцыю Маскоўскага механізму, стварэнне міжнароднай платформы фіксацыі злачынстваў рэжыму і падтрымку Беларусі на ўсіх міжнародных форумах. Пасля сустрэчы з Ціханоўскай Джонсан заявіў, што «цалкам на баку беларусаў».

    Апошнія навіны