• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці Belarusplatform.org

    26 жніўня, 2021

    Калі вы хочаце дапамагаць беларусам у барацьбе з рэжымам, але не ведаеце, як – прыходзьце на платформу салідарнасці Belarusplatform.org. Тут сабраныя верыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы ахвочы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў і дапамагаць па меры магчымасці. Платформа яшчэ будзе папаўняцца.

    • Як дадаць ініцыятыву?

    Кожны можа дадаць сваю ініцыятыву, прайсці верыфікацыю і трапіць на Belarusplatform.org. Для гэтага трэба запоўніць анкету па спасылцы і дачакацца адказу. Пасля дадання ініцыятывы вы зможаце знайсці тут валанцёраў або супрацоўнікаў.

    • У мяне ёсць ідэя, але я не ведаю, як яе рэалізаваць

    Любы ахвочы можа прапаноўваць свае ідэі. Зрабіць гэта можна па спасылцы. Пасля гэтага з вамі звяжуцца і дапамогуць рэалізаваць або раскажуць, як можна граматна ажыццявіць вашу ідэю.

    • Да якой ініцыятывы я магу далучыцца?

    Да любой. Вы можаце праглядзець спіс усіх ініцыятываў або абраць па напрамках. Напрыклад, заняцца стварэнеем грамадзянскіх інстытутаў, задаць інфармацыйную позву, узмацніць ціск на рэжым або выбраць іншыя кірункі. Кожны можа далучыцца да любой названай ініцыятывы ў якасці супрацоўніка або для аказання разавай дапамогі.

    • Гэта бяспечна?

    Платформа не збірае вашыя персанальныя дадзеныя, не патрабуе імя, адрас, нумар тэлефона і любую іншую падобную інфармацыю. Вы можаце аказваць дапамогу ананімна і не падвяргаць сябе ніякай рызыцы.

    • Сцісла – галоўнае.

    – Калі хочаце дапамагчы, вам сюды.
    – Спіс ініцыятыў па спасылцы.
    – Спіс гатовых прадуктаў па спасылцы.
    – Расказаць пра існуючую ініцыятыву.
    – Тут можна прапанаваць сваю ідэю.

    Апошнія навіны