• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Мая сям’я – гэта не толькі мой муж і дзеці. Гэта дзевяць мільёнаў беларусаў»

    20 кастрычніка, 2023

    Беларуская лідарка выступіла ва ўніверсітэце Інсбрука перад больш чым 1000 чалавек. На прыкладах з уласнага жыцця яна патлумачыла, чаму падзеі 2020 года – гэта не толькі гісторыя змагання за свабоду, але і каталізатар аб’яднання беларусаў у адну вялікую сям'ю. 

    «Падчас кожнай сустрэчы з беларусамі замежжа, падчас кожнай zoom-размовы з беларусамі ўнутры краіны, я адчуваю сябе часткай вялікай сям'і. Мы можам мець рознае паходжанне, прафесіі, узрост і пол. Але агульная справа і клопат адно пра аднаго даюць нам сілы працягваць. І гэта тое, чаго рэжым не мае – і спрабуе нас гэтага пазбавіць», – адзначыла ў сваім выступе Святлана Ціханоўская.

    З нагоды візіту беларускай лідаркі ўніверсітэт запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў.

    Апошнія навіны