• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Акрэсціна таксама стане музеем». Святлана Ціханоўская ў Партугаліі наведала былую турму для палітвязняў

    06 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская наведала музей Алжубе – былую турму для партугальскіх палітвязняў у перыяд з 1926 па 1965 гады. За саракагадовае кіраванне дыктатара Салазара там утрымліваліся да 50 тысяч чалавек. Дыктатура Салазара была самай доўгай у Еўропе, але і яна не выстаяла перад воляй народа. Партугалія стала перадапошняй краінай Еўропы, якая пазбавілася ад дыктатуры. Беларусь – апошняя.

    Святлана Ціханоўская заявіла, што ў новай Беларусі ізалятар на Акрэсціна, як і турма Алжубе, таксама стане музеем – музеем супраціву і свабоды. «Памяць пра палітвязняў, іх пакуты і ўсё, праз што яны прайшлі, назаўсёды застануцца ў гісторыі Беларусі».

    У Алжубе Святлана Ціханоўская ўбачыла, у якіх умовах утрымліваліся палітвязні ў Партугаліі: адсутнасць камунікацыі з роднымі і блізкімі, цесныя камеры, гвалт над вязнямі і жорсткае да іх стаўленне – усё гэта адбываецца ў Беларусі прама зараз.

    Падчас наведвання турмы Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Лісабона Фернанда Медынай і віцэ-мэрам Катарынай Ваш Пінту, жонкай генеральнага сакратара ААН Антоніў Гутэрэша. Мэр Лісабона падарыў Святлане чырвоную гваздзіку – адзін з сімвалаў партугальскай мірнай рэвалюцыі 25 красавіка 1974 года. У 1974 годзе партугальскія жанчыны выходзілі на мірныя маніфестацыі і клалі гваздзікі ў рулі аўтаматаў сілавікоў. Святлана сказала, што гэта вельмі падобна на гераічны ўчынак беларускіх жанчын, якія пасля катаванняў і страшнага гвалту над пратэстоўцамі ў жніўні 2020-га выйшлі на вуліцы з кветкамі.

    Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь, як і Партугалія, імкнецца да мірнага транзіта ўлады. 25 красавіка – Дзень незалежнасці Партугаліі, і роўна за месяц пройдзе Дзень Волі ў Беларусі. Святлана заклікала мэра Лісабона Фернанда Медыну і ўсё партугальскае грамадства падтрымаць беларусаў у гэты дзень.

     
    Фото: Luís Filipe Catarino
    Апошнія навіны