• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі ByPol

    08 кастрычніка, 2021

    У сераду, 6 кастрычніка, у Варшаве прайшла працоўная сустрэча з прадстаўнікамі аб'яднання сілавікоў ByPol.

    На сустрэчы абмеркавалі:

    – Як даносіць да людзей інфармацыю пра план «Перамога». Дэталі плана не могуць раскрываць загадзя, але план будзе крытычна важны для перамогі.
    – Як забяспечыць бяспеку актывістаў і журналістаў, улічваючы атакі на іх з боку спецслужбаў.
    – Неабходнасць збіраць доказы злачынстваў рэжыму.
    – Працу Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра, створанага па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай на базе ByPol.

    Святлана Ціханоўская падзякавала за працу ByPol ​​і ўсім сумленныі сілавікам, якія перайшлі на бок народа: «Вы – гонар Беларусі».

    Кожны можа далучыцца да плана «Перамога». Для гэтага адкрыйце чат-бот @plan_peramoga_bot і адкажыце на пытанні, у якім раёне вы жывяце і якімі рэсурсамі валодаеце. Будзьце ўважлівыя: сапраўдны бот «Перамогі» не патрабуе пазначаць імя і нумар тэлефона. Пасля гэтага бот выдаліць перапіску з вамі – а ў патрэбны момант вы атрымаеце інструкцыю, распрацаваную адмыслова для вас.

    Апошнія навіны