• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы

    09 верасня, 2022

    Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕО кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША.

    Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце?

    • Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду.
    • Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі.
    • Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю.
    • Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.
    • Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

    Сардэчна запрашаем у каманду!

    Апошнія навіны