• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра Сяргея Ціханоўскага і яго новае абвінавачванне

    16 студзеня, 2023

    «Беларусы не павінны пакутаваць з-за таго, што нехта хоча ўлады. Мікалаю Статкевічу, Анджэю Пачобуту, Дар'і Лосік, Эдуарду Бабарыку і тысячам іншых людзей прыдумляюць новыя і новыя няісныя крымінальныя справы. Тыя ж людзі зрабілі Беларусь суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны. З-за гэтых людзей на Беларусь працягваюць накладваць санкцыі.

    Расплачваюцца за ўсё гэта 9 мільёнаў беларусаў. Расплачваюцца ростам коштаў, пустымі кашалькамі, немагчымасцю спакойна жыць. Расплачваюцца сваёй бяспекай, сваёй сучаснасцю і будучыняй сваіх дзяцей. Хтосьці расплачваецца самым каштоўным – жыццём. Хтосьці атрымлівае вялізныя тэрміны і праводзіць найлепшыя гады жыцця ў турме.

    Нядаўна я даведалася пра новую справу ў дачыненні да майго мужа Сяргея Ціханоўскага. Са з'яўленнем кожнай новай такой навіны і новых абсурдных абвінавачанняў у мяне пытаюцца, як я да гэтага стаўлюся. Але мая пазіцыя застаецца нязменнай, як і пазіцыя Сяргея.

    Ужо два з паловай гады майго мужа спрабуюць выставіць злачынцам. Як спрабуюць выставіць злачынцамі беларусаў за «завышаныя» на некалькі капеек кошты на курыцу, ігру на віяланчэлі на вуліцы ці каментары ў інтэрнеце. Але для сваіх дзяцей Сяргей – клапатлівы бацька. Для сваіх паслядоўнікаў Сяргей – лідар, якому важна слухаць і чуць людзей. А для народа Беларусі Сяргей – па-ранейшаму ўвасабленне гонару, сілы і харызмы. І ніякія абвінавачванні ніколі гэтага не зменяць».

    Апошнія навіны